
фота ілюстрацыйнае
Рамеснікі з 1 кастрычніка бягучага году будуць абавязаныя плаціць складкі ў ФАЗН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва). Сума плацяжу складае 181 рубель 54 капейкі штомесяц. Пра гэта заявіла заместитель управляющего Фонда соцзащиты населения Екатерина Лихачева в эфире телеканала СТВ. Для народных майстроў і рамеснікаў гэта вельмі значная сума, фактычна многія з іх проста ня змогуць плаціць штомесяц такія грошы.
Статус рамесніка існуе ў Беларусі ўжо шмат год. Улады некалькі разоў мянялі ўмовы для гэтага віду дробнага бізнэсу. Напрыклад, у 2023 годзе стала вядома, што рыхтуюцца папраўкі ў некаторыя законы і кодэксы, у тым ліку і па рамесніках. Усе гэтыя папраўкі цэлы час скіраваны на абцяжарванне працы і на выцягванне з людзей дзяржавай грошай.
Адно з галоўных навін – адлічэнні на пенсію. Раней для рамеснікаў гэта было неабавязкова. У праекце закона гаварылася, што ўсе плацельшчыкі рамеснага збору павінны будуць пералічваць грошы ў Фонд сацабароны насельніцтва (ФСАН), які адказвае за выплату пенсій. Тыя, хто працаваў па схеме падатку на прафдаход, такія ўнёскі ўжо плаціў аўтаматычна.
У траўні гэтага года Ліхачова пацвердзіла, што абавязковасць пенсійных складкаў для ўсіх рамеснікаў – справа вырашаная. Стаўка – 29% ад даходу, але не ніжэй за мінімальны заробак. Плаціць трэба ў наступным годзе за папярэдні.
Гэта норма пачне працаваць з 1 кастрычніка 2024 года, а складкі трэба пачынаць плаціць не пазней за 1 сакавіка 2025 года. У разлік будуць браць толькі чацвёрты квартал бягучага года. Пасля будуць лічыць па цэлых гадах.
