
Прапануем вашай увазе краязнаўчы рэгіянальны каляндар на верасень 2024 году.
1 верасьня
Дзень беларускага пісьменства
85 гадоў таму (1939) – Пачалася другая сусьветная вайна, беларусы з Заходняй Беларусі былі ў складзе польскага войска.
2 верасьня
210 гадоў таму (1814) – У Ліёне (Францыя) памёр Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.

3 верасьня
130 гадоў таму (1894) – У мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч, удзельнік беларускага грамадзка-літаратурнага руху пач. 20 ст.

115 гадоў таму (1909) – У Гародні заснаваны нелегальны гурток беларускай моладзі.
5 верасьня
Міжнародны дзень дабрачыннасьці
20 гадоў таму (2004) – У Менску памёр Васіль Мялешка, беларускі гісторык. Маленства і школьныя гады правёў у в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н).

6 верасьня
260 гадоў таму (1764) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

7 верасьня
310 гадоў таму (1714) – У в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н) нарадзіўся Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, педагог.
295 гадоў таму (1729) – Вялікі князь Аўгуст ІІ пацьвердзіў Лідзе магдэбургскае права.

5 гадоў таму (2019) – У Лідзе ў час фэсту “Lidbeer” адкрыты помнік князю Гедыміну.

8 верасьня
510 гадоў таму (1514) – Бітва пад Воршай. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Дзень беларускай вайсковай славы.

9 верасьня
85 гадоў таму (1939) – У в. Саволеўка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, педагог.
10 верасьня
30 гадоў таму (1994) – У Гародні адбылося масавае сьвяткаваньне 480-ых угодкаў перамогі ў бітве пад Воршай.
13 верасьня
110 гадоў таму (1914) – У в. Верабейкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Эдуард Гойлік, беларуска-польскі кампазітар, музычны педагог, хормайстар.
14 верасьня
140 гадоў таму (1884) – У в. Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Фабіян Абрантовіч, беларускі ўніяцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, філосаф, рэлігійны педагог.

15 верасьня
Дзень бібліятэк

Шчучынская раённая библіятэка імя Цёткі
Дзень работнікаў лесу
17 верасьня
250 гадоў таму (1774) – У Падубісе (Летува) нарадзіўся Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1830 гг. З 1813 г. жыў у Сьвіслачы.

85 гадоў таму (1939) – Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і да 25 верасьня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам зь Вільняй і Беластокам. Адбылося далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.
18 верасьня
220 гадоў таму (1804) – У Сьвіслачы на грошы графа Вінцэнта Тышкевіча адкрытая гімназія.

20 верасьня
110 гадоў таму (1914) – Нарадзіўся (на Наваградчыне) Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада).
95 гадоў таму (1929) – У Слоніме адчынены краязнаўчы музей.

80 гадоў таму (1944) – Утворана Гарадзенская вобласьць.
21 верасьня
20 гадоў таму (2004) – У Гародні і ваколіцах зафіксаваны землятрус – 2 балы па шкале Рыхтара.
22 верасьня
Сусьветны дзень без аўтамабіля
23 верасьня
120 гадоў таму (1904) – У Гародні адбылося выступленьне навучэнцаў мужчынскай гімназіі супраць адкрыцьця расейскай уладай у Вільні помніка Кацярыне ІІ.
24 верасьня
200 гадоў таму (1824) – Пачаў будавацца Аўгустоўскі канал.

120 гадоў таму (1904) – У в. Цяцеркі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспектарам у Ашмяне.

55 гадоў таму (1969) – У Гародні нарадзіўся Юры Гумянюк, беларускі літаратар, паэт, журналіст.

25 верасьня
110 гадоў таму (1914) – У Зэльве нарадзіўся Аўген Смаршчок, педагог, перакладчык, прафесар, сьвятар БАПЦ (Бельгія).
95 гадоў таму (1929) – Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масьціцкі наведаў Ліду, пасьля чаго выехаў ў Беняконі (Вараноўскі р-н), дзе ўзяў удзел ва ўрачыстым асвячэньні і адкрыцьці новай школы.
10 гадоў таму (2014) – У Залесьсі (Смургонскі р-н) адбылося адкрыцьцё адрэстраўраванай сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага.

26 верасьня
100 гадоў таму (1924) – У Альбярціне пад Слонімам айцы-езуіты заснавалі Ўсходнюю грэка-каталіцкую місію з навіцыятам.

27 верасьня
Сусьветны дзень турызму.

28 верасьня
35 гадоў таму (1989) – У Жыровічах аднавіла дзейнасьць Менская праваслаўная духовая семінарыя.
29 верасьня
495 гадоў таму (1529) – Пачаў дзеіць І Статут ВКЛ.

230 гадоў таму (1794) – У в. Заблошчына (непадалёк Вільні) нарадзіўся Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мемуарыст.

230 гадоў таму (1794) – У Гародню прыбыў Тадэвуш Касьцюшка, на наступны дзень узнагароджваў паплечнікаў-паўстанцаў.
95 гадоў таму (1929) – У Ашмянах памёр Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік. Нараджэнец в. Асінаўка (Ашмянскі р-н). Пахаваны на ашмянскіх каталіцкіх могілках непадалёк каплічкі.

30 гадоў таму (1994) – У Гародні прайшлі ўрачыстасьці, прысьвечаныя 200-ым угодкам вызвольнага паўстаньня 1794 году. На будынку Новага замку адкрыта мемарыяльная дошка. У красавіку 2024 г. улады патаемна дэмантавалі шыльду.

