
Як стала вядома «Белпол», у Беларусі плануецца правесці «марафон адзінства». Яго даты — з 17 верасня 2024 да 24 лютага 2025. Гэта пацвярджае меркаванне, што так званыя прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца 23 лютага. Афіцыйна іх дату яшчэ не абвяшчалі.
Даручэнне правесці такі марафон даў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 24 чэрвеня 2024 года. Далей за выкананне ўзялося Міністэрства культуры.
Сярод удзельнікаў аргкамітэта — нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка (якая піша песні пад псеўданімам Сялук). Яна ж узначальвае і працоўную групу па падрыхтоўцы гэтага марафона.
Галоўным рэжысёрам будзе Агата Мацко.
Ужо прыдуманы і лагатыпы да ідэалагічна-прапагандысцкага марафона.
