Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. У жніўні гэтага года грамадзяне Літвы з’ездзілі ў суседнюю краіну 10 тысяч разоў. У жніўні 2022 года гэты паказнік складаў 50 тысяч разоў, а ў жніўні мінулага года — 33 тысячы.

Пасля ўвядзення Беларуссю ў красавіку 2022 года бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы некаторыя з іх, асабліва жыхары памежных з Беларуссю раёнаў, сталі часцей ездзіць у суседнюю краіну. Найбольшая колькасць паездак у Беларусь за гэты перыяд была зафіксаваная ў ліпені 2022 года. У гэтым месяцы грамадзяне Літвы перасеклі мяжу з Беларуссю 56048 разоў. Пазней гэтая колькасць стала зніжацца. ў снежні мінулага году — 16930.

Па словах літоўскіх памежнікаў, пералом адбыўся ў сакавіку гэтага года, калі Літва закрыла яшчэ два міжнародныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Райгард» і «Лаварышкі». Перад гэтым, у жніўні 2023 года, была прыпыненая праца пунктаў пропуску «Цверач» і «Шумск».

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы папярэдзіла грамадзян пра небяспеку паездак у Беларусь.