Намеснікам начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму прызначаны палкоўнік міліцыі Сяргей Сыцевіч. Адпаведны загад падпісаны міністрам унутраных спраў.

Тым жа загадам Сыцевіч вызвалены з пасады начальніка Лідскага РАУС. 2 верасня яго асабістаму складу міліцыі прадставіў часова выконваючы абавязкі начальніка УУС палкоўнік міліцыі Ігар Падвойскі.