
Воранаўскі раён застаўся без старшыні раённага выканаўчага камітэту. Яшчэ 13 жніўня начальнік мясцовай вертыкалі Дзмітрый Захарчук быў пераведзены на аналагічную пасаду ў Ваўкавыск. У Ваўкавыскім райвыканкаме Захарчук працаваў і раней, толькі на больш нізкай пасадзе.
А вось пасада старшыні выканкаму ў Воранаўскім раёне па-ранейшаму застаецца вакантнай. На афіцыйным сайце райвыканкаму пазначаны графік прыёма старшынём, але няма самога старшыні. Відаць, падабраць адпаведны “кадр” ня так проста, раён ёсць адным з сама неразвітых у Гарадзенскай вобласці і, магчыма, асабліва ахвотных яго ўзначальваць няма.
