
На беларуска-польскай мяжы не стаіць ніводнага аўтобуса. Пра гэта паведаміў 3 верасня Памежны камітэт РБ.
3 верасня раніцай было дзевяць аўтобусаў, некалькі дзён таму было больш за 100.
Тамсама на памежным пераходзе «Брэст» знаходзіцца каля 450 легкавых аўтамабіляў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу і Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.
