У горадзе Бярозаўка працягваюцца затрыманні. Сілавікі схапілі мясцовую прадпрымальніцу і шматдзетную маці Дзіяну Бурштыку. Прычынай затрымання называюць“распаўсюд экстрэмізму”. Разам з мужам чатыры гады таму Дзіяна Бурштыка адкрыла ў Бярозаўцы бар “Столе” (у гонар аднаго з заснавальнікаў мясцовай гуты, чэшскага эмігранта Юліюса Столе). Потым такі ж бар яны адкрылі ў Лідзе. Разам з Бурштыкай затрымалі некалькіх яе супрацоўнікаў. 

Раней сілавікі неаднаразова праводзілі карныя рэйды на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы, былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Людзей выводзілі з прадпрыемства “паказальна ў кайданках”, каб запалохаць іншых.