У Беларусі чарговае папаўненне экстрэміскіх матэрыялаў. Сярод іншых у спіс залічана старонка гарадзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Вялічкі. Гэтую старонку экстрэмісцкай прызнаў 21 жніўня бягучага году суд Ленінскага раёну Гародні.

Напомнім, што перад гэтым Вольгу Вялічку завочна засудзілі па так званай спецвытворчасці. Гарадзенскі абласны суд 2 жніўня абвесціў прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гародні. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ажно дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф 12 000 рублёў.

А тым часам у мінулую пятніцу ў «Спіс экстрэмістаў», які складае МУС, дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім ажно 4375 (!) прозвішчаў.