4 верасня старшыня Палаты прадстаўнікоў так званага Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка сустрэўся ў Гародні з прадстаўнікамі свайго “дэпутацкага” корпусу ад Гарадзеншчыны. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня аблвыканкаму Уладзімір Каранік і лукашэнкаўскі інспектар па вобласці Юрый Караеў.

Гарадзенешчыну ў гэтай Палаце прадстаўляюць 13 чалавек, сярод іх такія вядомыя чыноўнікі як Міхаіл Орда, Аляксандр Сонгін, Алена Патапава, Валянцін Семяняка, Алег Раманаў, Ігар Шалудзін ды іншыя.

Афіцыйная інфармацыя пра гэтую сустрэчу мае надзвычай афіцыёзны характар.