5 верасня ў Астраўцы з помпай адкрылі будынак новага раённага суду. Характэрнае захапленне выказалі дзяржаўныя прапагандысты: “Это стало хорошим подарком городу и сотрудникам судебной системы к приближающемуся Дню народного единства“.

На цырымонію адкрыцця прыехалі старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоль Дарожка, старшыня абласнога суду Аляксандр Корзун, старшыня Астравецкага райвыканкаму Сяргей Мядзвецкас, больш дробныя чыноўнікі.

“В день открытия праздничное настроение здесь царило от входа: играл оркестр Сморгонской пограничной группы, не скрывали радости работники суда”.