5 верасня ў кінатэатрах па ўсёй Беларусі пачалі паказ новай “нацыянальнай” кінастужкі. Называецца яна “Культурны код”. Адной з першых адрапартавала Дзятлаўшчына, дзе мясцовыя вертыкальнікі і розны прадстаўнікі дзяржаўных структур былі абавязаныя падзарадзіцца прапагандай.

Газета “Перамога” дала справаздачу аб праведзеным мерапрыемстве. Было арганізавана нават нешта кшталту чаргі па білеты на сеанс.

“На першы прагляд фільма ў кінатэатры “Спадарожнік” у Дзятлаве сабраліся прадстаўнікі раённай улады, работнікі працоўных калектываў, педагогі школ”.

“Па сюжэце двое маладых студэнтаў выпускнога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – аператар Ваня і рэжысёр тэлебачання Ліза атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай работы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. У працэсе здымак студэнты не толькі даведваюцца пра гісторыю і значэнне нацыянальных сімвалаў, але і ўсведамляюць усю іх важнасць для беларускага народа”.