
Два гады таму асудзілі праваабаронцаў “Вясны” Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка.
6 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены (https://spring96.org/be/news/108938) прысуд 10 палітычным вязням, у ліку якіх каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова (https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova) і валанцёр Андрэй Чапюк (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrej-capiuk).
Маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 5 да 17 гадоў зняволення за падзеі 2016-2020 гг. у Мінску ды Брэсце. Марфа — адзіная дзяўчына сярод абвінавачаных — атрымала 15 гадоў пазбаўлення волі і велізарны штраф.
Па выніках апеляцыі Марфе і Андрэю скарацілі тэрмін усяго на тры месяцы.
Падтрымайце зняволеных праваабаронцаў «Вясны»:
ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова,
ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
