
У абсалютнай бальшыні лясоў Гарадзеншчыны пакуль забаронена збіраць ягады і грыбы. Прычына – засушлівае надвор’е. За наведванне лясоў – людзей караюць штрафамі.
У Лідскім раёне забарона ўведзена з 4 верасня. Штодня, работнікі лідскага лясгаса маніторыць лясныя масівы – асабіста або пры дапамозе фотапастак. Дапамогу ім у гэтым перыядычна аказваюць ратавальнікі РАНС і прадстаўнікі Лідскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Рэйдавыя групы прыязджаюць у месцы адпачынку ці, напрыклад, туды, дзе часта збіраюць грыбы і ягады. Пры выяўленні тых, хто парушыў забарону, прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу да 12-ці базавых велічынь.
Калі ж лясному фонду будуць прычынены страты, то штраф можа дасягнуць 30 базавых велічынь.
