Ідэолагі-дармаеды не спыняюцца ў прапагандысцкім “напампоўванні” моладзі фальшывымі ідэаламі. У Астраўцы 6 верасня правялі цэлы рытуал пераводу членаў піянерскай арганізацыі ў члены бэрэсэмэўскай арганізацыі. Прымеркавана гэта было да нейкага чарговага прыдуманага дня рождения Белорусского республиканского союза молодёжи.

Старэйшыя людзі добра памятаюць, што калі разваліўся савецкі саюз, умомант зніклі і камуністы, і камсамольцы, і піянеры, і акцябраты. Усе яны адразу пакідалі свай членскія білеты, значкі і гальштукі. Бо членства ў гэтых арганізацыях заўсёды было альбо прымусовым альбо з мэтай кар’ернага росту. Тое сама адбудзецца і з цяперашнімі “Белымі Русямі” і БРСМ-мі.