Інтэр’ер сінагогі да капітальнага рамонту

У Meta Store з’явіўся першы аб’ект архітэктурнай спадчыны Беларусі У віртуальнай рэальнасці адрадзілася Волпаўская сінагога – адна з найпрыгажэйшых драўляных сінагог Еўропы, знішчаная падчас Другой сусветнай вайны. DW піша пра гісторыю сінагогі і ўдалую спробу яе віртуальнай рэканструкцыі.

«Драўляная сінагога ў мястэчку Воўпа ў Гродзенскай вобласці Беларусі лічылася адной з найпрыгажэйшых у Еўропе. Яе пабудавалі ў першай палове 18 стагоддзі. Будынак быў упрыгожаны мноствам разьбяных дэталяў, а шматкупальная канструкцыя даху стварала ўражанне, што столь парыць у паветры. Падчас Другой сусветнай вайны сінагога была поўнасцю знішчана нацыстамі. Сёння яе зноў можна ўбачыць у пачатковым абліччы – Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны стварыў VR-версію Вялікай Волпаўскай сінагогі, якая зараз даступная і ў Meta Store.

Гэта адна з чатырох сінагог Беларусі, якія плануюць адрадзіць у віртуальнай рэальнасці. Таксама можна перанесціся ў сучасную Беларусь і ўбачыць, што знаходзіцца на месцы сінагогі зараз. У Воўпе гэта невялікі мемарыяльны сквер. Беларусь у мінулым можна назваць зямлёй штэтлаў – невялікіх гарадоў з пераважным яўрэйскім насельніцтвам», – перадае нямецкае радыё.

 VR-рэканструкцыя Вялікай Воўпаўскай сінагогі

Беларускае Радыё Рацыя