Праверка транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мытні “Мядзінінкай” (Меднікі) стане больш хуткай. Яна цяпер будзе займаць 10-15 хвілін, піша Obzor.lt.

Рэч у тым, што літоўская мытня набыла новыя, больш сучасныя, рэнтгенаўскія сістэмы.

Хутчэй правяраць цяпер будуць не толькі легкавыя аўтамабілі, але і фуры. Гэта мусіць дапамагчы скараціць чэргі на мяжы Беларусі і Літвы.