
Сёння 510-ыя ўгодкі з дня славутай перамогі нашага войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскімі захопнікамі.
8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў. На пачатку 1990-ых у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі. За Лукашэнкам свята стала нефармальным, а потым нават пераследаваным.
У 1514 годзе пад Воршай адбылася адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы. Войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы, якое прыйшло на беларускую зямлю. Перамога над Воршай разглядаецца як адна з першых у шэрагу трыумфаў беларускай зброі.
