
Валерый Бабраўніцкі
У Астравецкім раёне выявілі ажно 27 “экстрэмістаў”. 5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт і канфіскавалі мабільныя тэлефоны (іншых верагодна аштрафавалі). Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Астравецкага РАУС падпалкоўнік Валерый Бабраўніцкі.
Паводле яго слоў, віна гэтых людзей была ў “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым “экстрэмізмам”. У некаторыя тыдні “распаўсюд экстрэмізму” займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.
