
Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга атрымала ад яго чарговы ліст. Ён напісаў гэтае пасланьне 5 верасьня. Вольга ІВашына паведаміла пра гэта ў сваіх акаўнтах сацыяльных сетак.
Дзяніс Івашын паведамляе, што атрымаў ажно тры ліста ад жонкі. Часовы лаг трошкі скараціўся зь месяца да двух тыдняў, але, на жаль, усё адно захоўваюцца тэхнічныя складанасьці дастаўкі лістоў.
Дзяніс Івашын расказвае жонцы пра свой стан:
“Адказваю на твае пытаньні. Адчуваю сябе цалкам нармалёва, працяглы час не хварэў нават на катар (не памятаю нават, калі апошняга разу). Псыха-эмацыйны стан таксама добры, у чаканьні на пазытыўныя навіны! Цешуся шчыра, што ўсё больш і больш людзей могуць ужо дыхаць вольным паветрам! Гэта дужа спрыяе добраму настрою”.

