У Лідскім райвыканкаме яго начальнік Сяргей Ложачнік прадставіў падначаленым свайго новага першага намесніка – ім стаў Дзмітрый Юрго, якога прыслалі з Гародні.

Да прызначэння ў Лідскі райвыканкам Дзмітрый Юрго працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення – начальнікам аддзелу прамысловасці ўпраўлення прамысловасці камітэту эканомікі Гарадзенскага аблвыканкаму. Да паступлення на службу ў аблвыканкам чыноўнік працаваў у органах падатковай інспекцыі. А Ліда, як сказаў Ложачнік, для Юрго таксама не чужая – у гэтым горадзе ён атрымліваў першую адукацыю – навучаўся ў каледжы.

Месца першага намесніка Лідскага райвыканкаму было вольным з таго часу, калі раптоўна некуды знік адзін з найбольш адыёзных лідскіх чыноўнікаў – Генадзь Владыка, пра што мы расказвалі. Куды яго перамясцілі – дагэтуль няма ніякай афіцыйнай інфармацыі.