
На ўладнае ідэалагічнае мерапрыемства пад характэрнай назвай форум «Мирная страна: истоки и перспективы белорусской модели развития», якое прайшло ў Смаргоні 13 верасня, сабралі ідэолагаў і прапагандыстаў з усёй Гарадзенскай вобласці. На гэты форум прыехалі адыёзныя прапагандысты, якія шматразова зневажалі беларускую гісторыю і культуру, выказваліся абражальна пра беларускіх нацыянальных дзеячаў і з’яўляюцца выразнымі праваднікамі ідэалогіі “руского мира”.
У Смаргоні выступалі: “политолог, генеральный директор Национальной библиотеки, председатель правления республиканского общественного объединения «Белорусское общество «Знание» Вадим Гигин, депутат Палаты представителей Национального собрания, председатель Белорусской партии «Белая Русь» Олег Романов и тележурналист, корреспондент «Пул Первого», политический обозреватель Евгений Пустовой“. Яны далі прысутным удзельнікам форума “исчерпывающие ответы”.
Візіт заезжых гастралёраў-прапагандыстаў трэба разглядаць як пачатак агітацыйнай кампаніі да так званых выбараў прэзідэнта, а па-сутнасці – пераафармленні чарговага тэрміна кіравання Лукашэнкі ў Беларусі.

