фота з фэйсбуку

Вядомага гарадзенскага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён пражыў апошнія некалькі гадоў.

Андрэй з дачкой вярталіся ў Грузію з Польшчы, але яго не пусцілі ў краіну ў аэрапорце Кутаісі. Пра гэта журналіст заявіў у сваіх сацсетках. Яго нібыта хочуць адправіць назад у Польшчу.

Андрэй Мялешка апошнія тры гады жыве ў Грузіі, бо трапіў пад палітычны пераслед у Беларусі і быў вымушаны з’ехаць. Па словах журналіста, грузінскія памежнікі не патлумачылі прычыну адмовы ва ўездзе ў краіну.

дакументы пра дэпартыцыю

пераддэпартацыйны пакой