На мінулым тыдні ў Гарадзенскай вобласці працягваліся карныя працэсы паводле артыкулу 19.11 КаАП. За нібыта распаўсюд экстрэмізму пакаралі не менш 19 чалавек. Больш усяго каралі ў Гародні – 8 чалавек, у Астравецкім, Лідскім, Бераставіцкім і Ваўкавыскім раённых судах – па 2 чалавекі, у Наваградскім, Карэліцкім і Смаргонскім па 1.

Карны канвеер не спыняецца ні на адзін працоўны дзень судоў.