Напярэдадні “Дня народнага адзінства” Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, засуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных — шэсць жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з’яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.

Раней цягам ліпеня-верасня за тры хвалі памілавання выйшлі на свабоду 78 палітзняволеных. Бальшыня іх імёнаў нават не агучаныя.