49-гадовую Аксану Ляпко 16 верасня пачынаюць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі. Жанчына зняволена ў гарадзенскай турме.

Аксана Ляпко была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КГБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй пачынаецца 16 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе. Карны палітычны працэс вядзе вядомы суддзя Валерый Раманоўскі.