Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён пражыў апошнія некалькі гадоў. Яго непаўнагадовую дачку не аддалі маці.

Дэпартаваны з Грузіі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка разам з дачкой ноччу прыляцеў у Варшаву. Рэйс, на якім яны мусілі пакінуць Кутаісі, затрымалі ажно на 8 гадзінаў. З журналістам не было сувязі, і з’явіліся чуткі, што яго маглі пасадзіць у самалёт да Менску. Але горшага не здарылася. Журналіст з дачкой 20 гадзін правялі ў аэрапорце Кутаісі. Жонка Мялешкі з іншай дачкой засталіся пакуль у Батумі.