
Пра гэта паведамляе «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».
Гэтыя рэкамендацыі накіраваны на:
- садзейнічанне атрыманню інфармацыі пра стан здароўя зняволеных;
- палягчэнне камунікацый з адміністрацыяй пенітэнцыярных устаноў з мэтай паляпшэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі зняволеным;
- у выпадку наяўнасці цяжкіх захворванняў — на садзейнічанне зняволеным у змене меры стрымання або вызваленні ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў сувязі з захворваннем.
Праваабаронцы пачынаюць з агульных рэкамендацый, якія датычацца вядзення перапіскі з адміністрацыяй СІЗА і ПК, накіраваннем зваротаў, заяў і гэтак далей. Далей гэтыя прынцыпы будуць канкрэтызавацца.
Чытаць па спасылцы
