
Пра тое, што замест 300-гадовай сасны на могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна застаўся толькі пень, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку арнітолаг Сяргей Шакала, заўважыў «Зялёны партал». Мяркуючы па пні, дрэва было жывое і здаровае.
«Дрэва, якое дыхае жыццём, «без прыкмет паслаблення», як піша Ірына Вазнячук у сваёй кнізе» Жывыя помнікі», спілавалі гэтай вясной, як і серыю тут жа векавых соснаў, якія тут раслі», — напісаў Шакала.

