
Лідскі чыноўнік Генадзь Уладыка, які на значны час “прапаў з радараў” знайшоўся на новай пасадзе. Цяпер ён узначальвае хакейны клуб “Ліда”.
Генадзь Уладыка спярша быў дырэктарам школы ў вёсцы Дзітва, потым працаваў ідэолагам, а потым пайшоў на падвышэнне. Менавіта ён сядзеў пад расейскім сцягам, святкаваў Дзень перамогі пад расейскай Z-сімволікай, насіў цішотку з напісам: “Я же диктатор, мне трудно понимать демократию”, потым прапагандаваў “народнае апалчэнне”.
Апошнім часам Уладыка працаваў намеснікам старшыні Лідскага райвыканкаму, а потым загадкава прапаў. І вось ён паказаўся ў тэлесюжэце Лідскай тэлекаманіі (час з 15 хвілін 30 секунд).
