
Будынак Астравецкага РАУС
У тыднёвай справаздачы астравецкай міліцыі “экстрэмізм” зноў на першым месцы. З 10 да 16 верасня “ахоўнікі парадку” выявілі “4 факты падпіскі грамадзян на экстрэмісцкія рэсурсы”. За гэта людзей будуць судзіць і штрафаваць ці садзіць пад адміністрацыйны арышт.
Для параўнання за мінулы тыдзень у раёне зафіксавана 3 дарожна-транспартныя здарэнні і 3 сямейна-бытавыя скандалы.
У некаторыя тыдні “распаўсюд экстрэмізму” у Астравецкім раёне займае першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў. У студзені-жніўні 2024-га ў раёне выявілі ажно 27 “экстрэмістаў”. 5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт.
