
У Слоніме пасля рамонту адкрылі абноўлены будынак мясцовага аддзелу Следчага камітэту. Капітальны рамонт фінансаваўся з абласнога бюджэту.
Паведамляецца, што віншаваць супрацоўнікаў Слонімскага раённага аддзелу Следчага камітэту прыехалі “высокопоставленные гости”: председатель Гродненского облисполкома Владимир Караник, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Юрий Караев, а таксама… архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий.
Былі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі раённых сілавых структур. Натуральна ўзнікае пытанне чаго прыехаў прадстаўнік Расейскай праваслаўнай царквы Гурый (вядомы апалагет “русского мира”), калі ў Рэспубліцы Беларусь царква афіцыйна аддзелена ад дзяржавы!?


