Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч наведала з праверкай старажытны Наваградак. У рамках адзінага дня інфармавання па тэме: «Мы вместе навсегда: к 85-летию воссоединения Западной Беларуси и БССР» высокапастаўленая чыноўніца сустрэлася з працоўным калектывам Наваградскага заводу газавай апаратуры. Працоўных нагналі на гэтую прымусовую сустрэчу поўную залю.

Акрамя гэтага Пяткевіч наведала Наваградскі завод металавырабаў. Суправаджалі сталічную госцю дырэктары прадпрыемстваў і старшыня мясцовага райвыканкаму Сяргей Чаркоўскі. Трэба разумець, што такі інспектарскі візіт Пяткевіч – гэта праверка мясцовых вертыкальнікаў на гатовасць да так званых прэзідэнцкіх выбараў.