
Міністр інфармацыі РБ Марат Маркаў заявіў дзяржаўнаму інфармагенцтву «БелТА», што ў Беларусі абмежаваны доступ як мінімум да 5 000 інтэрнет-рэсурсаў. Са студзеня да жніўня 2024 года, паводле заявы пракуратуры Менску, 103 рэсурсы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», пра гэта піша прэс-служба Генпракуратуры.
Гэтая інфармацыя рэзка кантрастуе з з заявай на днях прадстаўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі, ранейшага міністра інфармацыі, Уладзіміра Пярцова, які ў Лідзе сказаў, што ў Беларусі ніхто нічога не забараняе і нікога не пераследуе.
Сярод прызнаных «экстрэмісцкімі» па заяве пракуратуры — 13 чатаў і каналаў у Тэлеграме, 44 акаўнты ў «Х» («Твітар»), шэсць сайтаў, 24 акаўнты ў «TikTok», 11 — у Фэйсбуку, тры друкаваныя кнігі і 14 ютуб-каналаў.
