
На Гарадзеншчыне працягваюць будаваць, рамантаваць і абнаўляць будынкі розных дзяржаўных сілавых структураў. Чарговы “парад” арганізавалі ў Наваградку, дзе пасля рамонту адкрылі будынак аддзелу Дэпартаменту аховы. На адкрыццё прыехалі “почетные гости”: начальник Департамента отраны генерал-майор милиции Александр Шепелев, начальник УВД Гродненского областного исполнительного комитета генерал-майор Дмитрий Резенков, председатель Новогрудского райисполкома Сергей Чарковский.
Ужо традыцыйна не абыйшлося і без прадстаўніка РПЦ – свяшчэннаслужыцель стаяў на адкрыцці ў цэнтры шэрагу міліцыянтаў (глядзі фота).


Александр Шепелев вручил ценный подарок – наручные часы начальнику Новогрудского отдела Департамента охраны подполковнику милиции Виталию Маруку. Некаторыя іншыя “за достижение высоких результатов в службе и образцовое исполнение служебных обязанностей” былі ўзнагароджаныя пачотнымі граматамі. А вось бацюшку гадзінніка чамусьці не далі.


