
Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласці паведамляе, што праведзенымі кантрольнымі мерапрыемствамі ў сферы аховы здароўя выяўляліся праблемы даступнасці аказання медыцынскай дапамогі, несвоечасовага правядзення дыягнастычных даследаванняў, прастоі медыцынскага абсталявання, у тым ліку з-за адсутнасці лекарскіх кадраў, зацягвання рамонту і іншае, не выконваюцца графікі выездаў вузкіх спецыялістаў у сельскую мясцовасць.
Па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне ўкамплектаванасці кадрамі фельчарска-акушэрскіх пунктаў (далей – ФАП) і амбулаторый урачоў агульнай практыкі (далей – АУАП).
Сама нізкі працэнт укамплектаванасці медыцынскімі кадрамі ФАПаў па стане на 01.07.2024 адзначаўся ва УАЗ “Свіслацкая ЦРБ” – 54,5% і УАЗ “Мастоўская ЦРБ” – 66,7%, найменшая ўкамплектаванасць кадрамі АУАП у УАЗ «Ашмянская ЦРБ» – 70,1%.
Актуальным і вострым пытаннем застаецца ўкамплектаванасць кадрамі стаматалагічных устаноў аховы здароўя. На 01.07.2024 укамплектаванасць лекарамі стаматолагамі складала 73,4%, зубнымі фельчарамі – 88,8%, зубнымі тэхнікамі – 88,5%, медыцынскімі сёстрамі – 88,3%
Такое становішча склалася таму, што пасьля 2020 году сотні, а можа і тысячы медыцынскіх работнікаў Гарадзенскай вобласці былі звольнены альбо самы звольніліся з працы і выехалі за мяжу. Але афіцыйныя інфармацыйныя крыніцы пра гэта маўчаць.
23 верасня КДК нават праводзіць “гарачую лінію”, на якой жыхары Гарадзенскай вобласці могуць паведамляць пра праблемы з магчымасцямі трапіць да лекараў на прыём.
