
У Гарадзенскай вобласці ў банку вакансій знаходзіцца больш як 19,8 тысяч прапаноў. Пра гэтым БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкаму.
Як расказалі ў камітэце, наймальнікамі ў пачатку верасня былі заяўлены звесткі аб наяўнасці больш як 19,8 тысяч свабодных рабочых месц. “Гэта на 15,5 працэнта больш, чым на аналагічны перыяд мінулага года”, – адзначылі ў профільным камітэце.
Там дадалі, што попыт на работнікаў па працоўных прафесіях склаў 64% ад агульнай колькасці вакансій.
“Найбольшая колькасць вакансій прапанавана наймальнікамі Гародні – крыху больш за 7 тысяч На другім месцы – Лідскі раён, там вольныя больш як 2,1 тысяч працоўных месцаў. У Ваўкавыскім раёне для ахвотных працаўладкавацца прадстаўлены больш як 1,3 тысяч вакансій”.
