
У рамках так званага “единого дня информирования” у Масты прыехаў адыёзны прыхільнік “русского мира” Алег Раманаў, былы прарэктар Гарадзенскага ўніверсітэту. Вось колькі ў яго зараз тытулаў і пасадаў: председатель РОО «Белая Русь», Белорусской партии «Белая Русь», депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, доктор философских наук, политолог.
Уся філасофія і паліталогія Алега Раманава грунтуецца на трох кітах: коленопреклонение перад цяперашняй уладай, русіфікацыя і распальванне нянавісці да Захаду.
У Мастах Раманаў сустракаўся з калектывам Мастоўскага раённага цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, сваю прапаганду ён заганяў у вушы педагогаў гэтай установы.
Суправаджалі заезжага госця-прапагандыста мясцовыя ідэолагі: заместитель председателя райисполкома, председатель Мостовского районного отделения партии «Белая Русь» Марина Давыдик, начальник управления образования, председатель Мостовской районной организации РОО «Белая Русь» Валентин Тихонович.
