Ігар Лябецкі і Алена Пасюта

Чыноўнікі, прызначаныя ў дэпутацкія крэслы, працягваюць забаўляцца выязднымі семінарамі. На гэты раз старшыні ўсіх раённых саветаў дэпутатаў Гарадзеншчыны на чале з старшынёй абласнога савету Аленай Пасютай і старшынём Гарадзенскага раённага савету Ігарам Лябецкім сабраліся ў курортным Парэччы.

Удзельнікі экскурсіі наведалі музей чыгункі ў Парэччы, бавіліся ў аграсядзібе, старшыня сельскага выканкаму Андрэй Мацкевіч правёў аглядную экскурсію па аграгарадку. Пасля чаго “собравшиеся обсудили вопросы комплексного развития Поречского сельсовета, благоустройства и наведения порядка на земле”. 

Яшчэ наменклатурнікі ў рамках свайго мерапрыемства пабывалі на базе памежнай камендатуры “Парэчча”, дзе іх суправаджаў начальнік памежнай комендатуры Андрэй Дуброўскі.