25 верасня а 19-й гадзіне ў Беластоку на традыцыйным месцы – у скверы каля помніка Ежы Папялушку – пройдзе чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным у лукашэнкаўскай турме журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам.

Акцыя традыцыйна праходзіць 25-га дня кожнага месяца. Менавіта 25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Усе спробы вызваліць яго пакуль не маюць выніку.