
Раённая газета “Наш час” з гонарам паведамляе, што Ваўкавыскі мясакамбінат далучыўся да акцыі “Спина к спине” у падтрымку жыхароў расейскай Курскай вобласці. Займалася арганізацыяй гэтага збору мясцовая структура ўладнай арагнізацыі “Белая Русь”. Пра гэта расказала Наталля Чарнушэвіч, секретарь первички «Белой Руси» ОАО «Волковысский мясокомбинат».
Паведамляецца, што “За счет предприятия были закуплены комплекты постельного белья, одеяла, подушки”. Цікава толькі, якая ж гэта добраахвотная дабрачыннасць, калі грошы забіраюць фактычна з заробкаў працаўнікоў прадпрыемства?!

Наталля Чарнушэвіч
“Наш час” у публікацыі таксама транслюе расейскую прапаганду – паводле яе гэта ўкраінскія войскі, а не расейскія, як насамрэч ёсць, атакуюць аб’екты з мірнымі грамадзянамі, якія церпяць ад вайны.
