
25 верасня кіраўніку “Вясны” і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму споўніцца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.
Сябры ПЦ “Вясна” лічаць сваім абавязкам нагадаць пра тое, што ў цэнтры Еўропы ў 2024 годзе за свае перакананні і абарону правоў чалавека ў жахлівых умовах калоніі знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Акцыі адбудуцца:
ВІЛЬНЯ
25 верасня. Пачатак акцыі — а 14:00.
Месца правядзення — Naugarduko, 7 (мурал Алеся Бяляцкага). Гэта знаходзіцца побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літве.
БРУСЭЛЬ
25 верасня. Пачатак акцыі — а 15:30.
Месца правядзення — Амбасада Беларусі (Av. Molière 192, 1050 Ixelles, Brussels)
БЕЛАСТОК
25 верасня. Пачатак – а 19.00. Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім адбудзецца разам з акцыяй у падтрымку Анджэя Пачобута.
Месца правядзення – гарадскі беластоцкі сквер, ля помніка Ежы Папялушку.
