
Сайт УВД гарадзенскага аблвыканкаму паведаміў наступнае: “Команда ОМОН УВД стала победителем открытого турнира по практической стрельбе”. Зразумець “магучую” расейскую мову мясцоваму чалавеку вельмі цяжка. Што ж гэта за “практическая стрельба”? Няўжо ўжо адкрыта па людзях стралялі? І якая ж іншая стральба, акрамя практычнай можа быць: імітацыйная? уяўная? фантазийная?
Выявілася, што “в этом году мероприятие собрало 16 команд, представивших не только спецподразделения Беларуси, но и зарубежных стран, таких как Азербайджан, Россия, Кыргызстан и Узбекистан”. Далей сайт хваліцца, што сярод усіх удзельнікаў роўным гарадзенскім омоновцам не было і блізка і яны перамаглі ў “практической (тактической)” стральбе. Узнагароджваў гарадзенскіх прадстаўнікоў спецпадраздзялення сам Министр внутренних дел Иван Кубраков.
