Старшынём Гарадзенскай абласной арганізацыі Прафсаюзу работнікаў дзяржаўных установаў прызначылі Івана Язэпчыка. Адпаведная канферэнцыя па “абранні” на гэтую пасаду прайшла 25 верасня. Сярод іншых чыноўнікаў прысутнічалі Сергей Потапенко, председатель Белорусского профессионального союза работников государственных и других учреждений, Светлана Майнина, и.о. заместителя председателя Гродненского областного объединения профсоюзов.

Іван Язэпчык, выпускнік юрыдычнага факультэту Гарадзенскага ўніверсітэту, доўгія гады працаваў у структурах Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Цяпер яму знайшлі новае цёплае месца. Відавочна, што не абышлося без пратэкцыі былога начальніка Язэпчыка Юрыя Сянько. Напомнім, што таксама выпускнік Гарадзенскага юрфаку, былы кіраўнік Гарадзенскай і Беларускай мытні, а потым пасол РБ у Кітаі, Юрый Сянько ў красавіку гэтага году якраз узначаліў менавіта дзяржаўныя прафсаюзы ўсёй Беларусі.