Аляксандр Вярсоцкі

У Гарадзенскай вобласці значныя перамены ў раённых кіроўных крэслах. 26 жніўня Лукашэнка зрабіў чарговыя перастаноўкі. Аляксандр Вярсоцкі, які некалькі гадоў ( з сакавіка 2020 году) кіраваў Свіслацкім райвыканкамам, пераведзены на галоўную “вертыкальную” пасаду больш прэстыжнага Лідскага раёну. А вось куды пойдзе ранейшы старшыня Лідскага райвыканкаму Сяргей Ложачнік – пакуль невядома.

Сваім парадкам вызваленае крэсла старшыні Свіслацкага райвыканкаму зойме Андрэй Грыцкевіч, які дагэтуль быў першым намеснікам Вярсоцкага.

Нарэшце будзе новы кіраўнік і ў Воранаўскім раёне, які значны час заставаўся ўвогуле без галоўнага начальніка. У Воранаве цяпер “руляваць” будзе Васіль Шлык. Да гэтага ён быў на пасадзе старшыні Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Бліжэйшым часам “губернатор” Каранік прадставіць наменклатуры трох раёнаў новых начальнікаў.