Foto: Tomasz Jastrzebowski/REPORTER / East News

Паводле яго слоў, ціск на мяжы ў апошнія тыдні ўзмацніўся. У верасні зафіксавана больш за 2,5 тысячы спробаў незаконна перасекчы мяжу і больш за 26 000 за апошнія дзевяць месяцаў. Гэта столькі ж, колькі і за ўвесь 2023 год.

Міністр абароны распавёў, што памежнікі затрымліваюць кантрабандыстаў і выкрываюць маршруты перамяшчэння мігрантаў. У аперацыі «Бяспечнае Падляшша», якая праводзіцца на мяжы з Беларуссю, удзельнічаюць 17 тысяч вайскоўцаў, памежнікаў і паліцэйскіх.