
будынак візавага цэнтру ў Гародні
Польшча скараціла выдачу студэнцкіх візаў на фоне візавага скандалу, які адбыўся летась. МЗС узмацніла жорсткасць патрабавання да праверак. Пра гэта піша Rzeczpospolita.
Паводле інфармацыі выдання, з пачатку года па 31 жніўня замежнікі падалі 13 207 заяў на атрыманне візы. Адмовы атрымалі каля 5 тыс. чалавек. Было выдадзена 8,2 тыс. віз. Найбольш іх атрымалі беларусы і ўкраінцы. Для параўнання газета прыводзіць дадзеныя за мінулыя гады. У 2019 і 2021-22 гадах выдавалася больш за 30 тыс. студэнцкіх візаў, а ў мінулым годзе была выдадзена 21 тысяч. Адмовы атрымалі больш за 6,3 тысяч прэтэндэнтаў.
У гэтым годзе адмовы атрымалі пераважна патэнцыйныя студэнты з краін Афрыкі і Азіі.
