
Для аховы мяжы Беларусі з Літвой прыцягвалі рэзервістаў-памежнікаў. З пачатку верасня яны ўдзельнічалі ў ваенным зборы, які праходзіў на базе Інстытута памежнай службы ў вёсцы Дзевятні Жодзішкаўскага сельсавета Смаргонскага раёна.
Як паведамляе раённая газета “Светлы шлях”, рэзервістаў (больш за 30 чалавек) прызывалі з Гародні і Гарадзенскага раёну. Спачатку з імі займаліся ў вучэбным цэнтры, а пасля адправілі ў падраздзяленні Лідскага памежнага атрада. Потым іх адправілі дадому.
