
Палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойку (https://prisoners.spring96.org/be/person/anastasija-loika) этапуюць у мінскае СІЗА
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла (https://www.svaboda.org/a/33136226.html) дасведчаная крыніца, якая прасіла не называць яе з прычынаў бяспекі. Паводле яе, Лойку этапуюць для ўдзелу ў судзе над актывісткамі, якіх вінавацяць паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году і асудзілі на 7 гадоў зняволеньня паводле артыкулу 130 КК (распальваньне варожасці). Крыніцы паведамлялі аб праблемах са здароўем, якія з’явіліся ў Насты ў вязніцы.
«У калоніі яна працуе, часам лістуецца з сваякамі. Паводле апошніх звестак, пачуваецца нармальна. Нядаўна мелі інфармацыю, што шмат перажывала за лёс сабакі Эрыка, але цяпер даведалася, што яе любімы пёс жывы, знаходзіцца пад наглядам добрых людзей, за яго можна не перажываць, такім чынам Наста крыху супакоілася».
