Рада Еўропы рэкамендуе спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі і прымаць іх дакументы без апастыляў. Гэтыя парады змяшчаюцца ў 107-старонкавым дапаможніку, апублікаваным Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, для еўрапейскіх парламентароў і іншых палітыкаў на беларускай, ангельскай і французскай мовах.

ПАСЕ заклікае прыняць меры па спрашчэнні жыцця беларусаў у выгнанні ў краінах Еўразвязу. Прыкладам, забяспечыць ім доўгатэрміновую легалізацыю, а таксама выдаваць пашпарты замежнікаў для забеспячэння іх права на свабоднае перамяшчэнні па Еўразвязе. Рэкамендуецца пашырыць выдачу гуманітарных візаў сваякам палітвязняў. Прапануецца распрацаваць нейкае прававое рашэнне на выпадак, калі беларусаў стануць пазбаўляць грамадзянства, і яны застануцца без сапраўдных дакументаў. І не экстрадаваць грамадзян Беларусі з чырвонай карткай Інтэрпола, выданай на патрабаванне рэжыму Лукашэнкі. 

Значная частка працы над рэкамендацыямі была праведзена ў пачатку лета на канферэнцыі ў Люксембургу з удзелам прадстаўнікоў ПАСЕ і беларускіх дэмакратычных сіл.